Праз каронавірус Аўстралія не збіраецца адкрываць межы да канца года
Межы Аўстраліі закрытыя з сакавіка 2020 года.
Па словах дарадцы ўрада Аўстраліі па пытаннях аховы здароўя Брэндана Мёрфі, нягледзячы на кампанію па вакцынацыі, якая рыхтуецца ў краіне, адкрыццё межаў у бягучым годзе пакуль не плануецца. "Нават калі прышчэпку ад каронавіруса атрымае большая частка насельніцтва, мы не ведаем, наколькі эфектыўна прадухіліць распаўсюд інфекцыі вакцынацыя", — сказаў Мёрфі.
Межы Аўстраліі закрытыя з сакавіка 2020 года. У канцы лютага ўлады плануюць пачаць масавую вакцынацыю насельніцтва прэпаратамі вытворчасці кампаній Biontech / Pfizer і AstraZeneca. У краіне з пачатку эпідэміі зафіксавана каля 29 000 выпадкаў заражэння, памерлі больш за 900 пацыентаў, ачунялі каля 26 000 чалавек.
dw.com