Прэзідэнт Балівіі абвясціў пра адстаўку

Эва Маралес абвінаваціў апазіцыю ў спробе дзяржаўнага перавароту і пакінуў сталіцу краіны.

Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес

Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес

Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес ў нядзелю, 10 лістапада, на фоне пратэстаў у краіне абвясціў пра сваю адстаўку.

Па словах Маралеса, рашэнне пакінуць пасаду ён прыняў для таго, каб "лідары апазіцыі, што зладзілі пераварот, перасталі паліць дамы простых людзей". Пры гэтым ён паабяцаў не адмаўляцца ад барацьбы.

Адзначаецца, што прашэнне аб адстаўцы было накіравана балівійскаму парламенту. Таксама ў адстаўку падаў віцэ-прэзідэнт Балівіі Альвара Гарсіа-Лінера.

Раней узброеныя сілы Балівіі папрасілі прэзідэнта падаць у адстаўку. З такім жа заклікам звярнуліся да яго апазіцыя і прафсаюзы.

Нагадаем, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Балівіі, перамогу на якіх атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Эва Маралес, пачаліся маштабныя акцыі пратэсту.

Пратэстоўцы абвінавацілі ўлады краіны ў махлярстве на выбарах, пазней гэта пацвердзіў даклад назіральнікаў Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў.

У нядзелю, 10 лістапада, Маралес абвясціў аб правядзенні ў краіне новых усеагульных выбараў, а таксама аб прызначэнні новага складу выбарчай камісіі Балівіі, аднак гэта не знізіла напружанасць у краіне.

Паводле korrespondent.net