Прэзідэнт Літвы абмеркаваў з кіраўніком Еўрапейскай службы памежнай і берагавой аховы сітуацыю на мяжы

Служба абяцала адправіць у Літву сваіх супрацоўнікаў.

Гітанас Наўседа

Гітанас Наўседа

Пытанні аховы беларуска-літоўскай мяжы абмеркаваў з кіраўніком Еўрапейскай службы памежнай і берагавой аховы Frontex прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Бакі дамовіліся, што ў бліжэйшы час у Літву накіруюць перакладчыкаў, персанал для работы з мігрантамі, дадатковыя ўзброеныя патрулі і два верталёты: адзін з Польшчы, другі з Германіі, паведамляе прэс-служба літоўскага прэзідэнта.
Раней Frontex для ўзмацнення аховы мяжы абяцаў адправіць у Літву да сярэдзіны ліпеня 30 супрацоўнікаў.
За мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 57 мігрантаў, паведамляе ўпраўленне дзяржаўнай памежнай бяспекі Літвы.
Усяго на мяжы з Беларуссю ў 2021-м затрымана ўжо 1634 мігранта, якія нелегальна перасякаюць мяжу.