Як ідуць справы з каронавірусам ў краінах-суседках?

Некаторыя беларусы незадаволеныя, што іх прымушаюць вакцынавацца, але ў той жа час у краіне ўсё яшчэ фіксуецца па 1000 выпадкаў каранавірусу штодня (паводле афіцыйнай статыстыкі Міністэрства аховы здароўя). Zerkalo.io вырашыла праверыць: а як ідзе сітуацыя ў суседніх краінах?

flu_shot_1719334_1280_1.jpg

Украіна: колькасць хворых зніжаецца, вакцынаваных — расце

Ва Украіне па статыстыцы за 9 ліпеня зафіксавана 507 новых выпадкаў каронавіруса. За апошнія суткі памерлі 20 чалавек. За мінулыя суткі зафіксавалі 655 новых выпадкаў COVID-19, а ў канцы чэрвеня іх было па 900. Ёсць тэндэнцыя на змяншэнне колькасці інфікаваных.
Вакцынуюць ва Украіне некалькімі вакцынамі: кампанентамі ад BioNTech і Pfizer, CoviShield (груба кажучы, AstraZeneca Індыйскага разліву), кітайская CoronaVac, AstraZeneca, Johnson & Johnson. Дзве дозы сваіх прышчэпак атрымалі ўжо амаль 1,5 мільёна чалавек, што прыкладна складае крыху больш за 2,6% насельніцтва краіны (адзначым, у выпадку вакцынацыі Johnson & Johnson патрэбна толькі адна доза). Для параўнання: на 23 чэрвеня вакцынаваных двума дозамі было менш за паўмільёна.
У канцы гэтага тыдня ва Украіне было адкрыта амаль 200 цэнтраў вакцынацыі. Яны адкрываюцца па ініцыятыве мясцовых уладаў. Ёсць рэгіёны, дзе адкрыта па адным цэнтры (напрыклад, Івана-Франкоўская вобласць), ёсць, дзе больш за 10 (Кіеўская, Львоўская, Адэская, Херсонская вобласці).

Літва: апошнім часам — менш за 100 новых выпадкаў у дзень

За суткі 9 ліпеня ў Літве выявілі 74 новыя выпадкі каронавірусу. Памёр толькі адзін чалавек, як паведамляе мясцовы Дэпартамент статыстыкі. Суткамі раней зафіксавалі 63 выпадкі і ні адной смерці. А 7 ліпеня, напрыклад, выпадкаў было ўсяго 34, і таксама ніхто не памёр.
Што там з вакцынацыяй? Акурат з 8 ліпеня жыхары Літвы могуць прышчапіцца ў любым цэнтры вакцынацыі нават без папярэдняга запісу. Галоўнае — узяць пашпарт або ID-карту. На выбар будуць вакцыны, наяўныя ў канкрэтным цэнтры. Наогул, у Літве прышчапляюць кампанентамі ад Moderna, AstraZeneca, BioNTech і Pfizer.
Delfi.lt паведамляе, што да паспяховай імунізацыі грамадства літоўцам не хапае 660 000 прышчэпленых жыхароў (прыкладна 23,6% усяго насельніцтва). Каб даведацца больш аб вакцынацыі, у Літве ёсць адмысловыя старонкі (даступныя і на рускай).

Латвія: амаль траціна насельніцтва хоць бы з адной дозай вакцыны

У пятніцу ў Латвіі зафіксавалі 34 новых выпадку каронавіруса, звестак пра памерлых няма. За 8 ліпеня статыстыка была падобнай: усяго 34 новыя інфіцыраваныя, але таксама і адна смерць.
Вакцынуюць тут кампанентамі ад тых жа вытворцаў, што і ў Літве. Пакуль статыстыку даюць на 5 ліпеня і толькі па тых, хто атрымаў адну дозу (607478 чалавек, або 31,6%). Але дзяржава запэўнівае: гэтыя ж людзі сапраўды атрымаюць і другую прышчэпку.
Дарэчы, у Латвіі сур'ёзна абмяркоўваюць пытанне прымусовай вакцынацыі. Напрыклад, дваіх работніц дзіцячай бальніцы ўжо абавязалі звольніцца, калі яны не пагодзяцца зрабіць прышчэпку, як астатнія.
З пачатку мая ў краіне можна вакцынавацца ўсім жадаючым, нават з прыярытэтных груп.

Польшча: рана стартавалі з вакцынай, але не спяшаюцца расслабляцца

Польскае Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра новых выпадкаў інфікавання за суткі. Памерлі тады сямёра (тры — непасрэдна ад COVID-19, а чатыры — ад суіснавання каронавіруса з іншымі захворваннямі). У апошнія тры дні ўзровень заражэнняў не падымаецца вышэй за сто выпадкаў у дзень, яшчэ 7 ліпеня новых выпадкаў COVID-19 было 103.
Кампанія вакцынацыі пачалася ў Польшчы яшчэ ў снежні 2020 года. На 10 ліпеня медработнікі ў суме зрабілі 31,26 мільёны (!) прышчэпак. Палякі ўключаюць туды і першую дозу, і другую. Як мінімум 17,37 мільёны чалавек атрымалі першую дозу (прыкладна 45% насельніцтва краіны). Сярод гэтых людзей ёсць і тыя, хто прышчапляліся вакцынай ад Johnson & Johnson: ім патрэбна толькі адна доза.
Нягледзячы на пазітыўную тэндэнцыю да зніжэння захворвання і тэмпы вакцынацыі, польскія эксперты папярэджваюць аб чацвёртай хвалі каронавіруса ў сувязі з новым Дэльта-штамам.

Расія: выпадкаў становіцца больш, а дадзеных па вакцынацыі ў адкрытым доступе няма

У Расіі за апошнія суткі выяўлена 25 088 выпадкаў, па дадзеных сайта «стопкоронавирус. рф». Дзень таму іх было больш (25 766 новых заражэнняў), але 8 ліпеня менш — 24 818. Мяркуючы па ўсім, тэмпы інфікавання растуць: у канцы чэрвеня быў першы раз пасля студзеня, калі колькасць новых выпадкаў стала большай за 21 тысячу.
Што тычыцца вакцын, тут зарэгістраваныя і выкарыстоўваюцца чатыры розных. Але ўсе яны мясцовыя. Гэта знаёмы беларусам Гам-Ковід-Вак (гандлёвая марка «спадарожнік V») і «спадарожнік Лайт», «ЭпиВакКорона»  і «Ковивак». Іх пастаўляюць ва ўсе суб'екты Федэрацыі, запісацца на прышчэпку можна праз расійскі сайт дзяржпаслуг.
Афіцыйнай статыстыкі па вакцынацыі ў Расеі няма. «Па словах віцэ-прэм'ера і кіраўніка оперштаба па каронавірусу Таццяны Голікавай, на 23 чэрвеня абедзве дозы вакцыны атрымалі 16,7 млн чалавек. Зыходзячы з дадзеных Расстата, гэта прыкладна 14% насельніцтва старэйшыя за 18 гадоў», — піша Камерсант.


Паводле zerkalo.io