Змяніліся правілы ўезду з Беларусі ў Расею

Як паведамляе прэс-служба Мінтранса, зараз беларускія грамадзяне змогуць уехаць у Расею з адмоўным вынікам ПЦР-тэста, зарэгістраваным з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без CОVID-19».

aoeb0zsj.jfif

Мінтранс просіць улічваць гэту інфармацыю пры планаванні паездак у Расейскую Федэрацыю.
— Грамадзяне дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Рэспублікі Таджыкістан з 10 ліпеня 2021 года, а грамадзяне Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Рэспублікі Узбекістан, Туркменістана — з 1 верасня 2021 года пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі пацвярджаюць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання матэрыялу, адабранага не раней чым за тры каляндарныя дні да прыбыцця на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, на COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЛР) з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без COVID-19», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Беларускае Радыё Рацыя