Прэзідэнт Тайваня просіць міжнародную супольнасць аб абароне ад Кітая
Старшыня КНР Сі Цзіньпін 2 студзеня заявіў, што гатовы ўжыць ваенную сілу для далучэння Тайваня. Ён запэўніў, што Пекін імкнецца да мірнага ўз'яднання, аднак не дапусціць сепаратызму.

Прэзідэнт Тайваня Цай Інвэнь ў суботу, 5 студзеня, заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць востраў у абароне свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека на фоне пагроз з боку Кітая. Яна падкрэсліла, што насельніцтва Тайваня гатова абараняць сваю свабоду.
«Калі міжнародная супольнасць не выступіць рашуча ў падтрымку Тайваня — дэмакратыі, якой пагражае Кітай, то тады мы хочам спытаць, якая краіна будзе наступнай», — сказала Цай Інвэнь, выступаючы перад замежнымі журналістамі.
Правінцыя Тайвань заявіла аб аддзяленні ад Кітая падчас грамадзянскай вайны ў 1949 годзе, але не аб'яўляла дзяржаўнай незалежнасці. З тых часоў Пекін лічыць яе «мяцежнай правінцыяй» і заклікае да ўз'яднання на сваіх умовах, паралельна праводзячы палітыку дыпламатычнай ізаляцыі Тайбэя.
dw.com