Прэзідэнт Берзіньш: Навошта размаўляць на іншай мове, калі ў нас ёсць латышская?
І ў латышоў, і ў эстонцаў ёсць свая мова, і найлепшы спосаб захаваць іх — карыстацца роднай гаворкай, заявіў прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш на прэзентацыі новых латышска-эстонскага і эстонска-латышскага слоўнікаў.

«Навошта шукаць іншыя мовы для камунікацыі, калі ў нас ёсць свае», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Што тычыцца новых слоўнікаў, то Берзіньш адзначыў, што гэта найлепшы спосаб, як маленькім народам абедзвюх краін быць разам, але ўсё ж заставацца кожнаму па сабе», — паведамляе
BNS.
delfi.lv