
Фота РІА Навіны
"Адказнасць за зніжэнне ўзроўню карупцыі ляжыць на кіраўніках рэгіёнаў РФ, неабходна адбіраць маёмасць і актывы, здабытыя незаконным шляхам", — заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні антыкарупцыйнага савета.
"Яшчэ раз падкрэслю: адказнасць за зніжэнне ўзроўню карупцыі на тэрыторыях нясуць кіраўніка суб'ектаў федэрацыі. Трэба ўдасканальваць і такі антыкарупцыйны механізм, як канфіскацыя і зварот у даход дзяржавы маёмасці, набытай на незаконныя або сумнеўныя грошы, у тым ліку з улікам міжнародна-прававых нормаў трэба вяртаць актывы, нелегальна або незаконна выведзеныя ў іншыя юрысдыкцыі", — сказаў Пуцін.
Разам з тым учора на ВВС выйшла расследаванне, прысвечанае маёмасці Пуціна.
Расійскі палітолаг і публіцыст Станіслаў Бялкоўскі адзначыў, што маёмасць Уладзімера Пуціна ацэньваецца ў 40 мільярдаў долараў. Гэтыя актывы знаходзяцца не толькі ў Расіі, але і за ее межамі, напрыклад, у Іспаніі. Былы расійскі бізнесмен Сяргей Калеснікаў, які працаваў з Пуціным у мэрыі Санкт-Пецярбурга ў 80-я гады, прыгадваў, што ўжо тады будучы прэзідэнт РФ здзяйсняў сумнеўныя здзелкі з удзелам крымінальных элементаў, прыгадвае www.svaboda.org.