Пуцінская Расія — загнаны ў кут пацук

Месца пуцінскай Расіі недзе паміж садамаўскім Іракам і Югаславіяй Мілошавіча.



putin_rat.jpg

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў расійскі ваенны журналіст Аркадзь Бабчанка.
Прыводзім тэкст яго запісу цалкам.
«Ну што, кропкі над "і" расстаўленыя. Месца пуцінскай Расіі ў свеце вызначана. Недзе паміж садамаўскім Іракам і Югаславіяй Мілошавіча. Прамой інтэрвенцыі і праграмы "нафта ў абмен на харчаваньне" яшчэ няма — пакуль яшчэ няма — але і да размоў з адэкватнымі людзьмі ўжо не падпускаюць. Пацук сам загнаў сябе ў кут і злосна глядзіць адтуль на ўвесь свет. Ненавідзіць. Трызніць аб  тым, як ён зараз усіх перакусае.
Але заканамернасць гісторыі палягае ў тым, што з гэтага кута выхаду больш не існуе. Гэты тупік — канчатковая кропка. За ім больш не будзе ўжо нічога. Кожны пацук, які апынуўся ў куце, — колькі б крыві ён яшчэ не паспеў выпіць і колькі б людзей яшчэ не паспеў забіць за адведзены яму тэрмін — заканчвае заўсёды аднолькава. Іншых прыкладаў у гісторыі яшчэ не было.
І ўсяго за нейкі год ...
Талент, шо тут скажаш».