Рада ЕС працягнула забарону на інвестыцыі ў Крым
Рада ЕС працягнула санкцыі па Крыме. Інвеставанне ў Крым для асоб з краін ЕС забаронена яшчэ на адзін год. Адпаведнае рашэнне прынялі міністры Еўрасаюза.

Фота: Getty Images
Рада Еўрапейскага
саюза ў панядзелак, 18 чэрвеня, вырашыла працягнуць на год забарону на
інвестыцыі ў Крым.
Пра гэта ў Twitter паведаміў журналіст Рыкарда Ёзвяк.

"Міністры ЕС працягнулі яшчэ на адзін год забарону на інвестыцыі ў Крым", — напісаў ён.
Санкцыі прадугледжваюць забарону грамадзянам і размешчаным у ЕС кампаніям імпартаваць прадукцыю з Крыма, інвеставаць у эканоміку паўвострава, аказваць турпаслугі, экспартаваць у рэгіён некаторыя тавары і тэхналогіі ў сферах транспарту, тэлекамунікацый і энергетыкі, а таксама звязаныя са здабычай і перапрацоўкай нафты, газу і карысных выкапняў.
Нагадаем, у лютым ЕС яшчэ на шэсць месяцаў падоўжыў санкцыі за анексію Крыма. Абмежавальныя меры датычаць 150 асоб і 38 кампаній, якія адказныя за парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Паводле korrespondent.net