Расія. Анекдоты пра Лукашэнку — зброя КПРФ

КПРФ прыдумала новы сродак піяру. На партыйных сайтах мясцовых арганізацый створаны спецыяльны аддзел палітычных анекдотаў. Героямі анекдотаў становяцца прэзідэнт, міністры або сябры «Адзінай Расіі». Пры гэтым зюганаўцы не вельмі заклапочаныя тым, якія анекдоты з’яўляюцца на сайтах. Інакш на тыя анекдоты не звярнула бы ўвагу ФСБ. На думку чэкістаў, некаторыя анекдоты ўтрымліваюць прамыя заклікі да дзяржаўнага перавароту. Каб разруліць сітуацыю, Зюганаву давялося асабіста ісці да Пуціна з падборкай крамольных анекдотаў. Па словах лідара КПРФ, анекдоты Пуціну спадабаліся.

КПРФ прыдумала новы сродак піяру. На партыйных сайтах мясцовых арганізацый створаны спецыяльны аддзел палітычных анекдотаў. Героямі анекдотаў становяцца прэзідэнт, міністры або сябры «Адзінай Расіі». Пры гэтым зюганаўцы не вельмі заклапочаныя тым, якія анекдоты з’яўляюцца на сайтах. Інакш на тыя анекдоты не звярнула бы ўвагу ФСБ. На думку чэкістаў, некаторыя анекдоты ўтрымліваюць прамыя заклікі да дзяржаўнага перавароту. Каб разруліць сітуацыю, Зюганаву давялося асабіста ісці да Пуціна з падборкай крамольных анекдотаў. Па словах лідара КПРФ, анекдоты Пуціну спадабаліся. Ён ацаніў наступны: «Мадэрнізацыя — гэта практычна новая расійская рэлігія. Яна, як Бог, — ніхто не бачыў, але ўсё кажуць, што ёсць». Пуцін у выніку запатрабаваў, каб пераслед камуністаў за анекдоты прыпынілі. Як адзначае «Независимая газета» вялікі блок анекдотаў на сайтах КПРФ прысвечаны асобе Аляксандра Лукашэнкі, які выглядае вельмі прэзентабельна на фоне расійскага калегі і яго прэм’ера. Ці дапамогуць камуністам анекдоты пра Рыгоравіча, мы даведаемся вельмі хутка. 13 сакавіка ў Расіі — адзіны дзень галасавання, калі будуць абірацца мясцовыя саветы шэрагу рэгіёнаў.
Па матэрыялах «Независимой газеты» (Расія)