Расія. Ствараецца партыя ліпавых камуністаў
У той час, як у Беларусі камуністы спяшаюцца пазбавіцца іміджу партыі марксістаў-ленінцаў, у суседняй Расіі сітуацыя іншая. Паколькі КПРФ Генадзя Зюганава захоўвае брэнд галоўнай партыі апазіцыі, слова «камуніст» мае попыт на электаральным рынку. Натуральна, Крэмль час ад часу стварае фіктыўныя партыі, каб адцягнуць ад КПРФ частку галасоў прыхільнікаў левых поглядаў. Так, у мінулыя выходныя ў Маскве абвясціла пра сваё нараджэнне партыя «Камуністы Расіі» (КР), старшынёй якой абралі Канстанціна Жукава. Працэс нараджэння партыі сабраў шмат журналістаў.
У той час, як у Беларусі камуністы спяшаюцца пазбавіцца іміджу партыі марксістаў-ленінцаў, у суседняй Расіі сітуацыя іншая. Паколькі КПРФ Генадзя Зюганава захоўвае брэнд галоўнай партыі апазіцыі, слова «камуніст» мае попыт на электаральным рынку. Натуральна, Крэмль час ад часу стварае фіктыўныя партыі, каб адцягнуць ад КПРФ частку галасоў прыхільнікаў левых поглядаў. Так, у мінулыя выходныя ў Маскве абвясціла пра сваё нараджэнне партыя «Камуністы Расіі» (КР), старшынёй якой абралі Канстанціна Жукава. Працэс нараджэння партыі сабраў шмат журналістаў. Аднак прыйшлі яны толькі для таго, каб задаць кіраўнікам расійскіх камуністаў адно пытанне: ці ваша партыя праект Крамля? Таварыш Жукаў радыкальна адмаўляўся прызнаць сябе марыянеткай Пуціна—Мядзведзева, выкарыстоўваючы пры гэтым радыкальную камуністычную рыторыку. Аднак у аргументы Жукава мала хто паверыў. Сам Жукаў — заможны бізнесмен, уладальнік параходнай кампаніі на Камчатцы. Большасць дэлегатаў — яўна нанятыя за грошы студэнты. Праўда, не выключана, што стварэнне КР замовілі лідэры «Справядлівай Расіі», якая зараз намагаецца стаць галоўнай партыяй левай альтэрнатывы да адзінаросаў.