Расія. Печкін ідзе ў НКУС
Новы час — новыя прачытанні. Калі ў новым мультфільме пра Прастаквашына Печкін распачаў дапытваць Матроскіна, гледачы былі шакаваныя.

Кадр з 8-й серыі «Прастаквашына»
Выйшла на экраны 8-я серыя новага мультфільма «Прастаквашына», якая мае назву «Несапраўдны дэтэктыў». У новым выпуску паштальён Печкін выступае ў незвычайнай ролі. Пакуль Шарык з Матроскіным спрабуюць ускапаць градку, знікае новая машына бацькоў Дзядзі Фёдара. Печкін бярэцца расследаваць крадзеж і выклікае на допыт Матроскіна і Шарыка.

Кадр з 8-й серыі «Прастаквашына»
Сцэна допыту выклікала шокавую рэакцыю ў гледачоў. Амаль усе ведаюць, што Печкін — дзівак-паштальён. Але нечакана на экране пастаў суровы дазнаўца, які тыкае пальцам у Матроскіна. «Гэта ж сапраўдны супрацоўнік НКУС!» — вырашыла аўдыторыя.

Кадр з 8-й серыі «Прастаквашына»
Смешна, але некаторыя прапануюць аўтарам серыялу развіваць менавіта гэту лінію. «Час адкідае рамантычных Печкіных, патрабуе Печкіных-робатаў, тэрмінатараў. Цвёрдых, рашучых, апранутых у чорныя скуранкі. Як мы любім», — пішуць аматары новага вобразу паштальёна.
Прыдуманы ўжо і сцэнар будучых прыгод Печкіна. Напрыклад, ён мог бы вывесці на чыстую ваду Дзядзю Фёдара, пад маскай якога хаваецца агент ЦРУ.
Паводле расійскай прэсы