Расія. Юбілей рускай Каліфорніі

Рускія дэмакраты святкуюць незвычайны юбілей. 130 гадоў таму ў Расіі была створана сапраўдная рэспубліка з прэзідэнтам, парламентам, канстытуцыяй, што наглядна сведчыць пра рэальнасць дэмакратычнага эксперыменту на Русі.



233230_320.jpg

У 1883 годзе на прытоку Амура, рацэ Жалтуга, што ў пяці кіламетрах ад кітайска-расійскай мяжы, было знойдзена золата.

Хутка сюды накіраваліся бедныя людзі з усёй імперыі. Каб супрацьстаяць крыміналу, старацелі вырашалі стварыць структуры дзяржавы. Была напісана канстытуцыя, абраны парламент і прэзідэнт (ім стаў адзін аўстрыйскі авантурыст). У руках прэзідэнта і парламента знаходзілася ўся адміністрацыйная і судовая ўлада. Узнікла падатковая сістэма, якая дазволіла адчыніць шпіталь і нават цырк. Зразумела, такая рэспубліка не магла застацца незаўважанай — ні ў Расіі, ні ў Кітаі. Ранняй вясной 1886 года сюды прыбылі расійскія і кітайскія атрады. Кітайцы сваіх падданых пакаралі смерцю, рускія — папросту разагналі.

Ва ўсёй гэтай дэмакратычнай ідыліі ёсць адна забаўнай дэталь. На самым пачатку бацькі-заснавальнікі Рускай Каліфорніі (так называлася дзяржава) пастанавілі, што ў ёй не будзе жанчын. У выніку ў краіне расцвёў гомасэксуалізм. Адзін сведка пісаў, што «ў гэты грэх запала палова насельніцтва калоніі, нават былыя сяляне, якія, здавалася, павінны быць вельмі маральнымі».

Паводле расійскай прэсы