Расія. Выбаршчыкам будуць выдаваць кнігі для галасавання

Расійскія парламентарыі разважаюць пра тое, як павінен выглядаць новы выбарчы бюлетэнь. Справа ў тым, што колькасць зарэгістраваных партый у краіне за апошні год вырасла з сямі да паўсотні. Прыходзіцца думаць, як будзе выглядаць новы дакумент для галасавання.  



626591.jpg

Першае пасяджэнне на гэты конт прайшло ў адным з камітэтаў Дзярждумы. Варыянтаў прапанавана шмат. Напрыклад, друкаваць бюлетэні ў форме маленькіх кніжак. Выбаршчык падчас галасавання будзе проста вырываць старонку з назвай партыі і кідаць яе ў скрыню.

Самы экзатычны варыянт прапанаваў адзінарос Аляксандр Сідзякін: даваць выбаршчыку ліст, на якім замест назваў партый будуць іх сімвалы. Напрыклад, мядзведзь будзе значыць спіс «Адзінай Расіі», серп і молат — камуністаў, сокал — ліберал-дэмакраты Жырыноўскага і г.д. Сідзякін пры гэтым згадаў ЗША, дзе ўсе ведаюць, што слон — гэта рэспубліканцы, а асёл — дэмакраты. Аднак большасць прадстаўнікоў партый гэтай прапановы не зразумелі. Таму ЦВК схіляецца да думкі проста размясціць на аркушы лічбы, які будуць значыць нумар партыйнага спісу. Аднак усе баяцца, што электарат заблытаецца ў гэтай арыфметыцы. Між тым, ЦВК патрабуе, каб з формай выбарчага дакумента вызначыліся да 30 мая. Інакш кантора не паспее падрыхтавацца да выбаў у верасні.

Паводле расійскай прэсы