Рэйтынг Трампа — новы антырэкорд
Рэйтынг прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі працягвае падаць і ўсталяваў антырэкорд за 200 дзён яго кіравання.
Больш за палову жыхароў ЗША лічаць няўдалай працу новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на працягу першых 200 дзён яго кіравання. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання CNN.
"За шэсць месяцаў прэзідэнцтва агульны рэйтынг ухвалення Дональда Трампа ўпаў да самай нізкай кропкі", — гаворыцца ў паведамленні.
Па выніках апытання, першыя 200 дзён працы Трампа паспяховымі лічаць 38% апытаных. 56% амерыканцаў працу новага прэзідэнта лічаць няўдалай.
У CNN адзначаюць, што за час правядзення іх апытанняў толькі адзін новаабраны прэзідэнт меў рэйтынг ніжэй за 50% на гэтым этапе: працу Біла Клінтана ў 1993 годзе станоўча ацэньвалі ўсяго 44% жыхароў ЗША.
Акрамя таго, 62% у цэлым кажуць, што заявы і дзеянні Трампа з моманту ўступлення на пасаду зрабілі іх менш упэўненымі ў яго здольнасці быць прэзідэнтам.
Нагадаем, раней паведамлялася, што рэйтынг прэзідэнта ЗША Дональда Трампа знізіўся да мінімуму з моманту яго інаўгурацыі. Папярэдні антырэкорд рэйтынгу Трампа быў усталяваны за першыя паўгода яго кіравання.
Акрамя таго, з-за Трампа падае рэйтынг даверу да ЗША па ўсім свеце.
Паводле korrespondent.net