СБУ заблакіравала 5 500 000$ на рахунках сям’і Януковіча

Служба бяспекі Украіны паведамляе, што заблакіравала ў Дзяржаўнай казначэйскай службе 110 000 000 грыўняў (5 500 000$), прызначаныя кампаніі «МАКО-Трэйдынг», уладальнікам якой з'яўляецца Аляксандр Януковіч, сын экс-прэзідэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.



yanukovich_v.jpg

«Праваахоўнікі ўстанавілі, што да казначэйскай службы паступіла даручэнне Мінюсту Украіны аб пералічэнні гэтай сумы на рахункі „МАКО-Трэйдынг “. Па рашэньні суду грошы былі былі спісаныя Дзяржаўнай выканаўчай службай з рахункаў фірмы „Арселор Мітал Крывы Рог“ на карысць структуры Аляксандра Януковіча, якая зьвярнулася з пазовам аб спагнанні доўгу», — гаворыцца ў паведамленні СБУ.
Па дадзеных спецслужбы, Генпракуратуру паінфармавалі аб сытуацыі для накладання арышту на заблакіраваныя сродкі.
Па дадзеных МУС Украіны, у пачатку гэтага года Віктар Януковіч быў абвешчаны ў міжнародны вышук з мэтай арышту і наступнай экстрадыцыі ва Украіну для прыцягнення да крымінальнай адказнасці па абвінавачванні ў растраце сродкаў у асабліва буйных памерах. Акрамя яго, у вышук абвясцілі таксама яго сына Аляксандра Януковіча, экс-прэм’ер-міністра Мікалая Азарава, экс-міністра аховы здароўя Раісу Багатырову, экс-міністра фінансаў Юрыя Колабава, былога кіраўніка «Укртелекома» Георгія Дзекона.
21 ліпеня стала вядома, што Інтэрпол зняў інфармацыю аб вышуку Януковіча. У МУС заявілі, што гэта зрабілі часова з-за абскарджання аб’явы ў вышук адвакатамі Януковіча.
Паводле "Радыё Свабода"