Сэр Нікалас Уінтан, які выратаваў 669 дзяцей з канцлагераў, памёр ва ўзросце 106 год

Брытанскі філантроп cэр Нікалас Уінтан, які выратаваў напярэдадні Другой сусветнай вайны 669 дзяцей з канцэнтрацыйных лагераў, памёр ва ўзросце 106 гадоў, паведаміў яго зяць.



uinton.jpg

Уінтан нарадзіўся ў сям’і нямецкіх габрэяў, якія ў 1907 эмігравалі ў Вялікабрытанію і прынялі хрышчэнне. У 1930-я гады Нікалас Уінтан працаваў брокерам на Лонданскай фондавай біржы, не маючы на тое неабходнай адукацыі.

Перад пачаткам Другой сусветнай вайны Уінтан ўдалося арганізаваць выратаванне 669 дзяцей з акупаванай немцамі Чэхаславакіі ў ходзе аперацыі, якая пасля атрымала назву “Чэшскі Кіндэртранспарт”.

Маці Уінтана тады дапамагала сыну ў пошуку сем’яў, якія былі гатовыя прыняць выратаваных дзяцей.

Аб выратаванні дзяцей з канцлагераў шырокай грамадскасці стала вядома толькі ў 1980-я гады. Сам Уінтан ніколі не распаўсюджваўся аб гэтым эпізодзе сваёй біяграфіі.

Пасля вайны Уінтан займаўся арганізацыяй буйнога прытулку для састарэлых у горадзе Сэнт-Олбанс.

BBC