«Смеху вартыя прэтэнзіі»: рэакцыя DW на блакаванне сайта ў Беларусі
DW заявіла, што блакаванне СМІ — акт адчаю беларускага кіраўніцтва.

Генеральны дырэктар медыякампаніі «Deutsche Welle» Петэр Лімбург (Peter Limbourg) расцаніў блакаванне ў Беларусі сайта DW і шэрагу іншых СМІ як акт адчаю беларускага кіраўніцтва.
«Прэтэнзіі да DW абсалютна смяхотныя. Спадар Лукашэнка паказаў, што ў барацьбе супраць свайго ўласнага народа ён не цураецца нічога, каб утрымацца ва ўладзе. Актыўнае выкарыстанне рэсурсаў незалежных СМІ з усёй яснасцю дэманструе, што людзі ў Беларусі больш не давяраюць кантраляваным дзяржавай сродкам масавай інфармацыі. Мы пратэстуем супраць блакавання нашых рэсурсаў, паколькі людзі там маюць права на аб'ектыўную інфармацыю пра сітуацыю ў іх краіне», — падкрэсліў генеральны дырэктар DW.