Суд у Гамбургу забараніў пратэстны лагер

Актывісты збіраліся разбіць намётавы гарадок для пратэстаў падчас саміту G20 у Гамбургу. Суд забараніў такую форму правядзення акцыі.

Гамбург

Гамбург

Вышэйшы адміністрацыйны суд у Гамбургу забараніў пратэстоўцам падчас саміту G20 ладзіць намётавы лагер у гарадскім парку, паведамляецца ў пятніцу, 23 чэрвеня.

Згодна з законам аб правядзенні сходаў, такі лагер нельга лічыць дэманстрацыяй, пастанавіў суд. Паводле яго рашэння, начлег на тэрыторыі парку і неабходная інфраструктура, у тым ліку выстаўленне трох тысяч намётаў, "не з'яўляецца функцыянальнай або сімвалічнай часткай выказвання меркавання".

Пратэстоўцы для стварэння такога лагера павінны атрымаць дазвол мясцовых уладаў — раней ім у ім было адмоўлена. Аднак суд першай інстанцыі пасля гэтага задаволіў скаргу актывістаў на адміністрацыйнае рашэнне.

Арганізатары акцыі могуць абскардзіць рашэнне Вышэйшага адміністрацыйнага суда ў Федэральным Канстытуцыйным судзе (КС) Германіі.

Саміт G20 пройдзе ў Гамбургу з 7 па 8 ліпеня. На забеспячэнне бяспекі на ім з нямецкага бюджэту выдзеляць 32 мільёны еўра. З агульнай сумы амаль 21 мільён атрымае паліцыя.

Паводле www.dw.com