Святло ў Крыме застанецца, калі Расія прызнае паўвостраў ўкраінскай аўтаноміяй
Блакаду Крыма могуць аднавіць праз тры тыдні. Джамілеў заявіў аб гатоўнасці працягнуць блакаду. Святло ў Крыме ўключылі толькі на тры тыдні, пра гэта заяўляе лідар крымскататарскага народа і народны дэпутат Украіны Мустафа Джамілеў, перадае ТСН.
Фота news-front.info
Калі 1 студзеня Расія афіцыйна не прызнае, што акупаваны паўвостраў — украінская аўтаномія — электраэнергію зноў адрэжуць. Джамілеў кажа, да Новага года ў Крамлі павінны падпісаць адпаведнае пагадненне.
Калі Расійская Федэрацыя праігнаруе патрабаванне крымскіх татараў, блакаду паўвострава адновяць.
Актывісты адзначалі, што будуць трымаць блакаду, пакуль крымская акупацыйная ўлады не вызваліць усіх палітвязняў.