ААН: за час канфлікту ў Данбасе загінулі больш за 9000 чалавек

У дакладзе агенцтва ААН па правах чалавека гаворыцца, што мільёны жыхароў Данбаса застаюцца ў жахлівым становішчы.



ed9f4e5b_9313_4b7_fe448f79.jpg

Фота: pl.wikipedia.org

Паводле ААН, з пачатку ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны загінулі звыш 9 тысяч чалавек. Гэтая лічба ўключае ў сябе і вайскоўцаў, і ўдзельнікаў узброеных фарміраванняў, і мірнае насельніцтва, перадае ВВС.

У дакладзе агенцтва ААН па правах чалавека гаворыцца, што ў апошні час баявыя дзеянні аціхлі, але мільёны жыхароў Данбаса застаюцца ў жахлівым становішчы.

Па дадзеных ААН, за перыяд з 16 жніўня па 15 лістапада гэтага года на ўсходзе Украіны загінулі 47 мірных грамадзян, 131 чалавек атрымаў раненні.

А ўсяго з пачатку канфлікту ў Данбасе ў красавіку 2014 там загінулі па меншай меры 9098 чалавек, а раненні атрымалі 20 732 чалавека.

www.radyjo.net