Ніякіх зменаў у дамове па ЗСГ з Украінай не будзе
Еўрасаюз не будзе ўносіць якія-небудзь змены ў пагадненне па зоне свабоднага гандлю (ЗСГ) з Украінай, заявіў у сераду намеснік старшыні Еўракамісіі Андрус Ансіп.
Фота Reuters
"Ніякіх юрыдычных змяненняў у пагадненне з Украінай не будзе. Яно ўступіць у сілу з 1 студзеня 2016 года", — сказаў ён журналістам у Брусэлі, паведамляе rian.com.ua.
Украіна і ЕС у канцы 2014 года адклалі ўступленне ў сілу пагаднення аб ЗСГ для правядзення кансультацый з расійскім бокам.
Украінскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што не маюць намерц больш адкладаць ўступленне ў сілу ЗСГ з ЕС, нягледзячы на пагрозу ўвядзення харчовага эмбарга з боку РФ.