У Мінск прыбыла дэлегацыя Еўрасаюза
Прадстаўнікі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, а таксама генеральных дырэктаратаў Еўракамісіі па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні і па гандлі прыбылі ў Мінск з двухдзённым візітам.
Фота з сайта belapan.by
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе прадстаўніцтва ЕС у Мінску, дэлегацыю ўзначальваюць намеснік дырэктара-кіраўніка па пытаннях Еўропы і Сярэдняй Азіі Гунар Віганд і намеснік
гендырэктара генеральнага дырэктарата па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Катарына Мацернава.
Дэлегацыя плануе сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх улад, грамадзянскай супольнасці, апазіцыйных партый, кіраўнікамі місій краін ЕС і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, каб ацаніць стан
адносін ЕС і Беларусі і абмеркаваць далейшыя захады.
У Мінску 7–9 снежня таксама працавала дэлегацыя, задачай якой з'яўляецца падрыхтоўка Штогадовай праграмы дзеянняў Еўрапейскага саюза для Рэспублікі Беларусі — праграмы
супрацоўніцтва з Беларуссю пры фінансавай падтрымцы ЕС на 2016 год. Дэлегацыю ўзначальваў начальнік аддзела Усходняга суседства генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і
перамовах аб пашырэнні Мацье Буске.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН