Шаман ужо 4 месяцы пешкі ідзе Маскву выганяць Пуціна
Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў ужо чатыры месяцы ідзе ўздоўж далёкаўсходніх трасаў у бок Масквы, адкуль у 2021 годзе мае намер выгнаць Уладзіміра Пуціна. Ён лічыць прэзідэнта Расіі спараджэннем цёмных сіл, з якім пад сілу справіцца толькі шаману.
За амаль дзве тысячы кіламетраў шляху Габышаў пагутарыў з сотнямі кіроўцаў,
відэа з яго пропаведзямі набралі больш за мільён праглядаў, а ў Чыце мясцовыя
апазіцыянеры збіраюцца правесці для яго сустрэчу-мітынг 12 ліпеня.
"Я выходзіў з Якуцка ў сакавіку з 3 тысячамі рублёў у кішэні. У нас была яшчэ зіма, 40 градусаў. Спаў у зімовай юрце. Народ адразу пачаў дапамагаць, падтрымліваць — таму і прайшоў ужо столькі. Спачатку ад грошай адмаўляўся, але людзі крыўдзіліся, стаў браць. Цяпер вось на гэтыя грошы ў гасцініцах спыняюся, калі па дарозе трапляюцца. Калі народ дапамагае, значыць, трэба ісці далей", — распавёў шаман.
Цюменскі блогер Віктар Ягораў абвясціў збор грошай для шамана. Пост пра гэта блогер апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
"Дзівака-філосафа можна лёгка падтрымаць без драматызму і агрэсіі. Дапусцім, пачынаем сустрэчны рух — "100 рублёў на бубен для шамана". Даем нумар карткі і просім выказаць чыста сімвалічнай сумай падтрымку Сашы... І затым праз сацсеткі звяртаемся да ўсіх, хто сімпатызуе Сашы — поспех яго місіі залежыць не ад мільёнаў рублёў, а ад мільёнаў грамадзян, якія не баяцца падтрымаць аднаго адважнага чалавека", — напісаў Ягораў.
Паводле “Сібір. Рэаліі”