Шры-Ланка атрымала новага прэзідэнта. Але ці адбыліся змены?

Новым прэзідэнтам Шры-Ланкі стаў Раніл Вікрамасінгхе, які шэсць разоў займаў пасаду прэмьер-міністра і быў выконваючым абавязкі прэзідэнта пасля ўцёкаў Гатабаі Раджапаксы.

Новы прэзідэнт Шры-Ланкі Раніл Вікрамасінгхе. Фота: «Reuters»

Новы прэзідэнт Шры-Ланкі Раніл Вікрамасінгхе. Фота: «Reuters»


Заканадаўцы Шры-Ланкі ў сераду, 20 ліпеня, прагаласавалі за абранне выконваючага абавязкі прэзідэнта Раніла Вікрамасінгхе новым прэзідэнтам — ў спадзеве, што «яго шматгадовы досвед працы ва ўрадзе дапаможа вывесці краіну з цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу».
Шасціразовы прэм'ер-міністр набраў 134 галасы ў парламенце з 225 членаў, нягледзячы на незадаволенасць грамадскасці кіруючымі элітамі пасля некалькіх месяцаў вострага недахопу паліва, харчавання і медыкаментаў. На мінулым тыдні народнае паўстанне прымусіла яго папярэдніка Гатабаю Раджапаксу ўцякаць з краіны.
«Я хацеў бы сабраць усіх разам, каб быў сфармаваны нацыянальны кансэнсус адносна далейшых дзеянняў», — сказаў 73-гадовы Вікрамасінгхе журналістам пасля малітвы ў старым будыйскім храме Гангарамая ў Каломба.
Ён адмаўляў, што быў блізкі да клана Раджапаксы, сямёра членаў якога яшчэ ў красавіку займалі пасады ва ўрадзе Шры-Ланкі, перш чым вулічныя пратэсты пачалі выцясняць іх.
«Я не сябар Раджапаксы. Я сябар народа», — новаспечаны прэзідэнт, які, як чакаецца, будзе прыведзены да прысягі галоўным суддзёй у чацвер.
Нагадаем, у пачатку ліпеня ў краіне пачаліся антыўрадавыя пратэсты. На фоне вострага крызісу, які суправаджаўся недахопам паліва, харчавання і медыкаментаў, тысячы пратэстоўцаў выйшлі на вуліцы, каб патрабаваць адстаўкі прэзідэнта Гатабаі Раджапаксы. Яны штурмам узялі рэзідэнцыю прэзідэнта і дом урада і не збіраліся сыходзіць адтуль, пакуль улады не выканаюць іх патрабаванні. Гатабая Раджапакса ўцёк з краіны, а ўлада перайшла ў рукі ўрадавай кааліцыі, якую ўзначаліў прэм'ер-міністр Раніл Вікрамасінгхе. Сёння яго абралі новым прэзідэнтам.