Швецыя адзначае рост ваеннай небяспекі ў рэгіёне Балтыйскага мора
Пра гэта піша Радыё Свабода са спасылкай на Associated Press.
Сітуацыя з палітыкай бяспекі ў рэгіёне Балтыйскага мора пагоршылася, што азначае павышаную рызыку ваенных інцыдэнтаў і канфрантацыі, паведамляе Associated Press са спасылкай на дакумэнт службы вонкавай выведкі Швэцыі (MUST).
У ведамстве адзначылі, што сытуацыя ў рэгіёне па-ранейшаму характарызуецца ростам вайсковай актыўнасці. «Дынаміка адносін паміж Злучанымі Штатамі, Кітаем, Расіяй і Еўрасаюзам таксама ўплывае на сытуацыю ў галіне палітыкі бяспекі ў рэгіёне Балтыйскага мора», — заявілі ў MUST.
У службе вонкавай выведкі Швэцыі дадалі, што ў цэлым Расія ў вайсковым дачыненні саступае Злучаным Штатам і NATO, аднак мае перавагу на рэгіянальным узроўні, бо ў выпадку канфлікту NATO і Еўропа будуць залежаць ад амерыканскага падмацавання.
Раней служба вонкавай выведкі Эстоніі прааналізавала расійскія вайсковыя манеўры і прыйшла да высновы, што Масква «рыхтуецца да ваеннага канфлікту» з NATO. Паводле звестак ведамства, справакаваць канфлікт можа «каляровая рэвалюцыя» ў адной з суседніх з Расіяй краін. У прыватнасці, асаблівую ўвагу эстонская выведка надае сітуацыі ў Беларусі, паведамілі ў ведамстве.