Талісманамі Алімпіяды-2020 у Токіа сталі «будучыня» і «вечнасць»

Талісманы Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў, якія пройдуць у Токіа ў 2020 годзе, атрымалі імёны.

«Мірайтова» і «Сомэйці»

«Мірайтова» і «Сомэйці»

Талісман Алімпійскіх гульняў атрымаў імя «Мірайтова». Яно складаецца са словаў «мірай» (у пер. з янопнскай – будучыня) і «това» (вечнасць).
Сімвалам Паралімпіяды-2020 стане стане бела-ружовая істота з імем «Сомэйці» (сугучна з назваю папулярнага гатунку сакуры).
Талісманы былі прадстаўлены публіцы яшчэ ў лютым, іх выбіралі навучэнцы малодшых класаў з усёй Японіі.
Алімпійскія гульні пройдуць у Токіа з 24 ліпеня па 9 жніўня, а Паралімпіяда — з 25 жніўня па 6 верасня 2020 года.
Паводле belsat.eu