Тэрарысты на Луганшчыне пачалі ператрусы ў школах
Паводле аператыўных дадзеных групы "Інфармацыйны супраціў", у Стаханава (Луганская вобл.) баевікі пачалі праводзіць ператрусы ў мясцовых школах.
Знішчаецца ўся ўкраінская сімволіка. Кіраўніцтва тэрарыстаў абяцае, што будзе канфіскавана
ўся ўкраінская навучальная літаратура, а замест яе
будуць завезены расійскія падручнікі.
Раней стала вядома, што тэрарысты ЛНР пачалі выдаваць жыхарам акупаванай тэрыторыі так званыя пашпарты.