The Washington Post: Лукашэнка павінен сысці — іншага варыянту няма

Аўтарытэтнае амерыканскае выданне The Washington Post выпусціла артыкул пра Лукашэнку і пра тое, што адбываецца ў Беларусі апошні год. 

images_147.jpg

У артыкуле коратка распавядаецца пра тое, што Лукашэнка доўга знаходзіцца ва ўладзе і «з 1994 года разбурае краіну», таксама там апісваюць пратэсты пасля выбараў 2020 года, захоп самалёта Ryanair і патокі нелегальных мігрантаў у Польшчу і Літву. Уладу Лукашэнкі выданне называе «рак, які гноіцца ў Еўропе».
Раней амерыканскія СМІ казалі пра неабходнасць новых сумленных выбараў у Беларусі, цяпер жа The Washington Postагучыла пазіцыю, што адзіны прымальны варыянт — гэта Лукашэнка павінен сысці.