The Washington Post: «У Захаду зараз меней уплыву на Мінск, чым раней»

Калумністка The Washington Post Эн Эплбаўм падняла пытанне магчымай анексіі Беларусі Расіяй.

ann.jpg


Эн Эплбаўм, журналістка і вучоная-гісторык польскага паходжання, якая спецыялізуецца на постасавецкіх краінах, акрэсліла для заходняга чытача прычыны апошняга наступу Расіі на беларускую незалежнасць, а таксама засцерагла Захад ад апатыі з гэтай нагоды.
"Пасля амаль двух дзесяцігоддзяў пасля 9\11 у Беларусі не змянілася нічога. Лукашэнка — па-ранейшаму самы ўстойлівы дыктатар Еўропы. Ён усё так жа запужвае апазіцыю, маніпулюе медыямі і трымае эканоміку пад кантролем. Ён дагэтуль застаецца ва ўладзе — часткова дзякуючы дапамозе усходняй суседкі, якая прадстаўляе яму шчодрыя энергетычныя субсідыі", — піша Эплбаўм.
Распавядаючы пра поспехі Расіі на знешнепалітычнай арэне, аўтарка зазначае, што "накал жарсцяў вакол акупацыі Крыма сышоў, уварванне ў Сірыю — складаная з'ява, а акупаваць большую частку Украіны для Пуціна будзе каштаваць вялікіх высілкаў. І хаця ён можа здзейсніць гэтыя высілкі, таксама верагодна, што Расія можа паглынуць Беларусь".
"За апошнія некалькі тыдняў Лукашэнка і Пуцін пабачыліся як мінімум двойчы", — нагадвае журналістка навіны апошніх дзён. "Расійскі міністр фінансаў праансаваў "далейшую інтэграцыю" дзвюх краінаў. Беларускі міністр абароны заявіў, што войскі ЗША ў Польшчы складаюць патэнцыйную "вайсковую пагрозу" абедзьвум краінам, — што не ўласціва ранейшай рыторыцы лукашэнкаўскага ўраду. Расійскі ўрад падняў кошты на энерганосьбіты для Беларусі. Вядуцца размовы аб падмінанні Расіяй пад сябе цэлага комплексу ўрадавых функцый, у тым ліку мытні, візавай службы, манетарнай і падатковай палітыкі. Гэта мадэль "памяркоўнага" захопу".
"Аднак нашая апатыя мае кошт", — засцерагае Эн заходняга чытача. "Не толькі Беларусь можа знаходзіцца на мяжы страты незалежнасці. У дадатак да гэтага Масква можа знаходзіцца на мяжы таго, каб стаць паўнавартаснай імперскай сталіцай, якая паглынае шматлікія краіны і кіруе імі".

Паводле washingtonpost.com