The Washington Post выпусціла калонку пра сустрэчу Байдэна і Ціханоўскай

"Ціханоўская знаходзіцца на перадавой барацьбы паміж дэмакратыяй і дыктатурай"

photo_2021_04_21_19_04_44.jpg

Выданне The Washington Post выступіла з рэдакцыйнай калонкай, дзе заявіла, што магчымая афіцыйная сустрэча Джо Байдэна са Святланай Ціханоўскай ў Белым Доме — тэст для прэзідэнта ЗША, дзе ён можа даказаць, што выконвае свае абавязацельствы па падтрымцы дэмакратыі, а не толькі заяўляе пра гэта ў прэс-рэлізах: "Ні адзін іншы госць Белага Дома не зможа валодаць больш вялікім сімвалізмам і змястоўнасцю ў гэтым супрацьстаянні".
Святлана Ціханоўская наведае ЗША з афіцыйным візітам ўжо на наступным тыдні. Навінавае агенцтва AFP заявіла, што яна сустрэнецца з высокапастаўленымі прадстаўнікамі Белага дому.