Траіх беларусаў не ўпусцілі ў Грузію без тлумачэння прычын
Інцыдэнт здарыўся 19 сакавіка, у суботу.
Траіх беларусаў не ўпусцілі ў Грузію без тлумачэння прычын. Інцыдэнт здарыўся 19 сакавіка, у суботу.
Беларусы ляцелі ўчора з Кракава да Кутаісі авіякампаніі WizzAir. Па прылёце ў Грузію на пашпартным кантролі ў іх забралі пашпарты. Ім задавалі пытанні, якія тычацца мэты візіту.
Прыкладна праз гадзіну беларусам адмовілі ва ўездзе, не называючы прычыны. Аднак адзін з беларусаў паведаміў, што яму адказалі: «Вы што, не здагадваецеся?».
Беларусы ў розных краінах перыядычна паведамляюць пра выпадкі дыскрымінацыі па прыкмеце грамадзянства, якія набываюць большыя і большыя маштабы з пачатку вайны Расіі супраць Украіны.