За тры тыдні вайны ў Грузію прыехалі амаль 16 тысяч беларусаў і 30 тысяч рускіх
Таксама ў Грузію прыехалі 30 439 грамадзян Расіі, але 17 801 з іх ужо пакінулі краіну.

Акцыя пратэсту ў Батумі
Пасля пачатку расійскага нападу Расію на Украіну шмат беларусаў пераехалі ў Грузію. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў краіны Вахтанг Гамелауры, піша Свабода
З 24 лютага па 16 сакавіка ў Грузію ўсяго прыехалі 30 439 грамадзян Расіі, з якіх 17 801 чалавек ужо пакінулі гэтую краіну. Што тычыцца грамадзян Украіны, то з гэтай краіны вялікага прытоку ў Грузію не заўважна.
Гамелауры адзначыў, што ў Грузію сталі часцей заязджаць менавіта грамадзяне Беларусі.
«З моманту пачатку вайны да ўчорашняга дня заехалі 15 777 чалавек, калі ў той жа час у 2019 годзе заехалі 1 678 чалавек», — сказаў Гамелауры.
Ад вялікага патоку прыезджых у Грузіі ў моцна выраслі цэны на арэнднае жытло, паведамляюць беларусы, якія цяпер жывуць там.