Туніс увёў смяротнае пакаранне за тэрарызм
Папраўкі ў заканадаўства таксама прадугледжваюць турэмнае зняволенне за публічнае апраўданне тэрарызму, дазваляюць затрымліваць падазраваных на тэрмін да 15 дзён без санкцыі суду і доступу адваката і палягчаюць спецслужбам праслухоўванне тэлефонных размоў.
![posledstvija_terakta_v_tunise_foto_riancomua_rect_7d7917681e7e1f019d619ef252a1334f.jpg posledstvija_terakta_v_tunise_foto_riancomua_rect_7d7917681e7e1f019d619ef252a1334f.jpg](/img/v1/news/full/posledstvija_terakta_v_tunise_foto_riancomua_rect_7d7917681e7e1f019d619ef252a1334f.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Насуперак пратэстам праваабаронцаў, якія ўказвалі, што паняцце «тэрарызм» прапісана ў новым законе недастаткова выразна, туніскі парламент пасля трох дзён дэбатаў ухваліў
папраўкі пераважнай большасцю.
На думку спікера Махамеда Энасера, яны ўзмоцняць упэўненасць грамадзян у сваёй бяспецы.
26 чэрвеня ўзброены злачынца адкрыў агонь па адпачывальніках на пляжы ў курортным горадзе Сус, забіўшы 38 чалавек. 18 сакавіка 21 турыст стаў ахвярай атакі на музей Бардо ў сталіцы краіны. Віна
за абодва напады ўскладаецца на баевікоў «Ісламскай дзяржавы».
Паводле "Нашай Нівы"