Турчынаў пагражае аддаць пад суд салдатаў, якія здалі зброю ў Славянску
Дэпутаты ад "Партыі рэгіёнаў" выступаюць супраць.
Спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў адкрыў паседжанне парламента ў чацвер з абяцання аддаць пад суд членаў 25-й асобна паветрана - дэсантнай брыгады , якія здалі зброю ў
Славянску .
Ён прыгразіў расфармаваць брыгаду, а вінаватых у гэтым паабяцаў прыцягнуць да суду . Адпаведныя распараджэнні ўжо атрымалі Мінабароны і Генпракуратура.
У сваю чаргу, народны дэпутат з фракцыі Партыі рэгіёнаў Ганна Герман у перапынку працы парламента заявіла,што нельга называць злачынцамі тых людзей, якія абаранялі свае
правы, без суда і следства. Па яе меркаванні, словы Турчынава сведаць пра адсутнасць на Украіне суда і следства.