У Марыўпалі забілі трох баевікоў
У Марыўпалі МУС правёў аперацыю ў адказ на атаку на вайсковую частку Нацыянальнай гвардыі. У выніку, паводле непацьверджаных дадзеных, 3 баевіка забітыя, 13 параненыя, 63 затрыманыя.
Фотаздымак - "Украінская праўда"
Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў праз Фэйсбук.
"Марыўпаль. Уначы ў адказ на атаку на вайсковую частку Нацыянальнай гвардыі ў Марыўпалі падраздзяленні МУС правялі аперацыю па лакалізацыі банды, якая налічвае каля 300 чалавек",
— паведаміў міністр.
"Пасля таго, як вайсковую частку тыя, хто нападаў, закідалі запальнымі фугасамі і "кактэйлямі Молатава" і адкрылі агонь па паставым - нацгвардеейцы адкрылі папераджальны
агонь. Затым, пасля папярэджання, у адпаведнасці са статутам — пры, паўтаруся, атацы — агонь на паразу", —- напісаў ён.
Па словах Авакава, "па трывозе былі паднятыя ўсе падраздзяленні міліцыі МУС Марыупаля" і "сумеснымі намаганнямі узброенай міліцыі і Нацгвардыі
— пасля кароткага бою банда была рассеяная, лакалізаваная і раззброеная".
"Сярод служачых МУС страт няма . Па папярэдніх дадзеных сярод тых, хто нападаў — 3 забітых, 13 параненых, 63 затрыманых. Канфіскавана зброя. Сродкі сувязі і
тэлефоны расійскіх аператараў. Ідзе ўстанаўленне асоб затрыманых", — напісаў Авакаў.
Міністр удакладніў, што "аперацыя працягваецца".