Утрыманне ў руках баевікоў раёна Краматорск-Славянск — гарантыя пашырэння дыверсій

Галоўны рэдактар рэсурса Цензор.НЕТ Юрый Бутусаў лічыць, што калі гарады Краматорск і Славянск будуць заставацца ў руках баевікоў, то будзе радыкалізацыя і пашырэнне поля дыверсійных акцый на Усходзе.



rasiejskija_zachopniki.jpg

— Раён Краматорск-Славянск — гэта ключавы транспартны вузел і вароты ў Данецкую і Луганскую вобласці. Відавочна, што мэта ўмацавання суперніка ў гэтым раёне заключаецца перш за ўсё ў блакаванні аператыўнага раёна, — адзначае Бутусаў.

У бліжэйшыя дні можа быць абвешчана аб правядзенні "рэферэндуму" на тэрыторыі гэтых дзвюх абласцей. "Падрыхтоўчая фаза" заключаецца ў сілавым рэйдэрскім захопе органаў улады для забеспячэння "рэферэндуму". Гэта трэба, каб зламіць супрціў прыхільнікаў Украіны, якія не будуць атрымліваць дапамогі з цэнтральных рэгіёнаў, і перацягнуць на свой бок чыноўнікаў. Для гэтага трэба заблакаваць працу ўкраінскіх спецслужбаў і праваахоўных органаў, і не дапусціць далейшага затрымання лідараў тэрарыстаў.
 

Утрыманне раёна Краматорск-Славянск ў руках тэрарыстаў — гарантыя радыкалізацыі і пашырэння поля дыверсійных акцый на Усходзе. Антытэрарыстычныя сілы павінны вызваліць вароты ў Данбас. Альбо, на перыяд да саміту ў Жэневе, неабходна праводзіць актыўныя супрацьдыверсійныя акцыі ў зоне, прылеглай да Краматорска-Славянскага вузлу, з мэтай скаўвання і лакалізацыі актыўнасці тэрарыстаў.