У Марыўпалі ў гарсавеце з'явіліся рускія дыверсанты
У захопленым Марыупальскім гарсавеце былі заўважаныя "зялёныя чалавечкі". Маладыя хлопцы ў масках і камуфляжы хадзілі па тэрыторыі каля будынка мэрыі, таксама знаходзіліся ў яе памяшканні і на даху, перадае "Украінская праўда" са спасылкай на сайт Марыупаля 0629.com.ua.

Ад ранейшых
захопнікаў іх адрознівае практычна аднолькавы спартовы целасклад, сапраўдныя берцы і форма ў цэлым, а таксама бронекамізэлькі.
Упершыню за дні захопу тут забараняюць фатаграфаваць і здымаць відэа. "Здымаць забаронена", — тлумачаць захопнікі.
Дарэчы, людзі, якія знаходзяцца на даху гарсавета ўважліва сочаць за тым, што адбываецца .
Некаторыя з іх маюць ў распараджэнні біноклі. Зброі ў руках
"зялёных чалавечкаў" не заўважана. У руках "старых" захопнікаў —
біты.
Акрамя таго, на будынку Марыупальскага гарсавета з'явіліся 4 расійскіх
сцяга.
Як вядома, характэрную камуфляжную аднолькавую форму носяць расійскія ваенныя акупанты. Так было ў Крыме і цяпер у Краматорску і Словянску.