У Асвенцыме прайшоў Марш жывых

Каля 10 тысяч чалавек у Дзень памяці аб ахвярах Халакосту прайшлі ў маршы паміж двума нацысцкімі канцлагерамі.

PAP/Andrzej Grygiel

PAP/Andrzej Grygiel

У Асвенцыме прайшоў Марш жывых. Каля 10 тысяч чалавек з усяго свету, габрэі і палякі, разам з міністрамі адукацыі з 12 краін у Дзень памяці аб ахвярах Халакосту прайшлі ў маршы паміж двума нацысцкімі канцлагерамі. Марш праходзіць штогод, сёлета ўжо 26-ты раз.

Трохкіламетровую трасу паміж былымі канцлагерамі Аўшвіц і Біркенаў штогод разам праходзяць побач маладыя габрэі з цэлага свету і палякі. Гук шафару (бараняга рогу, які ў габрэйская традыцыі заклікае да пакаяння) пад брамай з надпісам «Arbeit macht frei» дае сігнал, каб распачаць марш.

Галоўныя ўрачыстасці адбыліся каля руін колішніх крэматорыяў, дзе цяпер стаіць помнік ахвярам Халакосту. 75 гадоў таму распачалася масавая дэпартацыя еўрапейскіх габрэяў у канцлагер Аўшвіц. Большасць з іх адразу трапляла ў газавыя камеры.

www.radyjo.net