У Бельгіі стварылі гульню, у якой замест пакемонаў ловяць кніжкі

Дырэктарка пачатковай школы ў Бельгіі, уражаная «Pokemon Go», стварыла сваю гульню. У ёй замест віртуальных істотаў трэба лавіць кніжкі.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


Аўтара гульні завуць Авэлін Грэгарэ. У гульні не трэба карыстацца сістэмай навігацыі GPS і камерай смартфону, трэба толькі далучыцца да суполкі на «Facebook» «Паляўнічыя на кнігі». Пасля апублікавання фотаздымкаў і падказак, дзе схаваная кніжка, іншыя гульцы накіроўваюцца на яе пошукі. Калі пошукі заканчваюцца поспехам, то пасля прачытання яна зноў можа вярнуцца ў гульню.
Удзельнікі гульні хаваюць кніжкі, часта запакаваныя і недаступныя для дажджу, у розных месцах бельгійскіх гарадоў,
У інтэрвʼю для агенцтва «Reuters» Грэгарэ паведаміла, што ідэя стварыць гульню ўзнікла ў яе пасля прагляду сваёй бібліятэкі.
«Зразумела, што не хапае месца на ўсе мае кніжкі. Гуляючы з маймі дзецьмі ў «Pokemon Go» падумала, што магла б некаторыя экзэмпляры «выпусціць у свет», — патлумачыла жанчына.
Цяпер яна задумваецца над стварэннем прыкладання для сваёй гульні.
Паводле belsat.eu