Каля Брусэльскага інстытута крыміналогіі адбыўся выбух

Выбуховае прыстасаванне спрацавала недалёка ад Брусэльскага інстытута крыміналогіі. Паводле папярэдніх дадзеных, ахвяр і пацярпелых няма. У Бельгіі працягвае дзейнічаць рэжым падвышанай тэрарыстычнай пагрозы, паведамляе ВВС.

Паліцыя Брусэля. Фота AP

Паліцыя Брусэля. Фота AP


Як паведамляюць бельгійскія СМІ, прыкладна у 2:30 ночы па мясцовага часу аўтамабіль прарваўся праз агароджу інстытута, пасля чаго нападнікі ўзарвалі бомбу ля лабараторый.

Паведамляецца, што на момант выбуху ў будынку інстытута крыміналогіі нікога не было.

У Бельгіі працягвае дзейнічаць рэжым падвышанай тэрарыстычнай пагрозы, уведзены пасля нападаў у аэрапорце і метро бельгійскай сталіцы, у выніку якіх загінулі больш за 30 чалавек.

На мінулым тыдні ўзброеная нажом жанчына параніла як мінімум двух пасажыраў аўтобуса, які рухаўся па бульвары Ватэрлоа ў камуне Укеле ў Брусэлі.