Сёння 40 дзён па Паўлу Шарамету

Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня гэтага года падчас тэракта ў Кіеве. Выбух здарыўся ў 7:45 раніцы на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка. Машына, у якой спрацавала выбухоўка, належала грамадзянскай жонцы Шарамета, сузаснавальніцы "Украинской правды" Алене Прытуле, але яе ў аўтамабілі не было.

1444892264_a977e98ea475efd8dadb32035cd573a61409986728.jpg


Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка паабяцаў правесці аб'ектыўнае і празрыстае расследаванне забойства журналіста Паўла Шарамета, якога ён добра ведаў асабіста. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю на тэлеканале CNN.
Расследаванне рэзананснага злачынства даручылі аператыўнай групе, якую ўзначаліла кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Хатия Деканоидзе. Па просьбе прэзідэнта Пятра Парашэнкі да працы групы  прыцягнутыя прадстаўнікі ФБР, а таксама Еўрасаюза. Праз дзень пасля забойства Дзярждэпартамэнт ЗША паведаміў, што ФБР пачаў дапамагаць украінскаму баку ў расследаванні, піша РИА Новости Украина. 
 На дадзены момант следства разглядае шэсць версій забойства Шарамета. Дарадца кіраўніка Службы бяспекі Украіны Юрый Тандыт агучыў чатыры з іх: прафесійная дзейнасць журналіста, непрыязныя адносіны ці асабістыя матывы, «расійскі след» і замах на кіраўніка «Украінскай праўды», грамадзянскую жонку Шарамета Алену Прытулу.
Павел Шарамет пахаваны ў Паўночных могілках у Мінску.