У Будапешце пратэстуюць супраць «закону пра рабства»

Удзельнікі акцыі ў Будапешце выступілі супраць змены працоўнага заканадаўства, а таксама супраць палітыкі ўрада Віктара Орбана.

46969680_303.jpg

У Будапешце некалькі тысяч чалавек у суботу, 5 студзеня, выйшлі на пратэст супраць змен працоўнага заканадаўства, якія прадугледжваюць рэзкае павышэнне звышурочных гадзін працы. Яны таксама выступілі супраць партыі «ФІДЕС — Венгерскі грамадзянскі саюз» і прэм'ер-міністра краіны Віктара Орбана.
Пратэсты ў Венгрыі пачаліся адразу пасля прыняцця 12 снежня новага закона, які павышае колькасць дапушчальных звышурочных гадзін працы з 250 да 400 у год. Прафсаюзы называюць яго «законам пра рабства».
dw.com