У былы канцлагер Дахау вярнулі скрадзеныя вароты
Гістарычныя вароты з надпісам «Arbeit macht frei» ( «Праца робіць вольным»), скрадзеныя два гады таму з былога нацысцкага канцлагера Дахау, вернутыя музею, які знаходзіцца на месцы былога лагера смерці.
Жалезныя вароты былога канцлагера Дахау з надпісам «Arbeit macht frei», якія важаць амаль 100 кг, былі выкрадзеныя ў пачатку лістапада 2014 года.
У снежні 2016 года паліцыя Баварыі паведаміла, што вароты знойдзены ў Нарвегіі, недалёка ад горада Берген. Пры гэтым не паведамлялася, якім чынам вароты апынуліся ў іншай краіне і хто можа быць датычны да іх знікнення. У сувязі з крадзяжом ніхто затрыманы не быў.
Пасля знікнення варот прадстаўнікі паліцыі Германіі заяўлялі, што да выкрадання варот могуць быць датычныя неанацысты. Таксама паліцыя не выключала, што на злачынства маглі пайсці «вар'яты калекцыянеры».
Дахау, размешчаны недалёка ад Мюнхена, быў першым канцлагерам на тэрыторыі Германіі. Ён адкрыўся ў 1933 годзе, праз некалькі тыдняў пасля прыходу да ўлады Адольфа Гітлера.
Першапачаткова ў ім утрымліваліся палітычныя зняволеныя, аднак падчас Другой сусветнай вайны ён ператварыўся ў лагер смерці. У ім былі забітыя больш за 30 тысяч чалавек — у асноўным габрэяў і цыган.
У 2009 годзе надпіс «Arbeit macht frei» быў выкрадзена з былога канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым ў Польшчы. Пазней яго знайшлі распілаваным на тры часткі.
Паводле BBC