У дачыненні да беларускіх сілавікоў, якія збівалі грамадзянаў, можа быць створаны міжнародны трыбунал
Спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека Імон Гілмар заявіў, што міжнародныя трыбуналы, як правіла, працуюць як дадатковы механізм, іх ствараюць у сітуацыях, калі дзяржава або не хоча, або не можа прыцягнуць такіх людзей да адказнасці.
«За кожнае парушэнне правоў чалавека датычныя да яго павінныя панесці пакаранне. Але аб прыцягненні да адказнасці, у першую чаргу павінна паклапаціцца сама дзяржава. Калі ж дзяржава гэтага не робіць, то варта знайсці альтэрнатыўныя захады, напрыклад, міжнародныя механізмы. Але цяпер першачарговая задача — спыніць рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірных пратэстаў. І неабходна сабраць доказы віны тых, хто катаваў або гвалтаваў людзей», — заявіў Імон Гілмар.