Валерыю Эйсмант, затрыманую КДБ, адпусцілі на волю
Пра гэта паведаміў Яўген Юшкевіч.

Дзяўчына Яўгена Юшкевіча, Валерыя Андрэеўна Эйсмант, была затрыманая цэнтральным апаратам КДБ увечары 4 снежня. Валерыя — былая супрацоўніца пракуратуры Мінска.

Праз нейкі час яе адпусцілі. Пра гэта паведаміў сам Юшкевіч. Дзяўчына змагла скарыстацца тэлефонам кагосьці з мінакоў і паведаміць маці, што яе выпусцілі.
"Леру адпусцілі. Дзякуй усім за шум", —напісаў Яўген Юшкевіч.
