Яўгена Юшкевіча выпусцілі з СІЗА, а яго дзяўчыну затрымаў КДБ
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».
Дзяўчына Яўгена Юшкевіча, Валерыя Андрэеўна Эйсмант, 2 гадзіны назад была затрыманая цэнтральным апаратам КДБ. Паведамляецца, што Валерыя — былая супрацоўніца пракуратуры г. Мінска.
Нагадаем, сёння затрыманаму 24 лістапада былому следчаму Следчага камітэта, а цяпер андроід-распрацоўшчыку і ініцыятару праекта bychange.me Яўгену Юшкевічу была змененая мера стрымання на падпіску аб нявыездзе. Ён выйшаў з СІЗА на Валадарскага, але працягвае заставацца падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).