У дзень сваіх імянін Францішак пачастуе марозівам усіх бедных
Ватыкан паведаміў, што пантыфік хоча святкаваць свае імяніны з самымі беднымі.
У дзень
сваіх імянін Францішак пачастуе марозівам усіх бедных. Мяркуецца, што ва ўсе
рымскія пляцоўкі, якія дапамагаюць бедным, у тым ліку ў «Карытас», трапіць
амаль пяць тысяч порцый. Пра гэта паведаміла афіцыйная старонка Ватыкану «Vatican
News».
Папу Францішка завуць Хорхэ. Яго патронам з’яўляецца мучанік Георгій, які, згодна з легендай, забіў цмока. Ватыкан паведаміў, што пантыфік хоча святкаваць свае імяніны з самымі беднымі. Марозіва будуць раздаваць цэлы дзень у пляцоўках, якія аказваюць дапамогу бедным.
Арцыбіскуп Конрад Краеўскі, які адказвае за раздачу міластыні ад імя Папы рымскага, і які фінансуе гэтую акцыю, патлумачыў, што бедныя прымаюць такія дробныя жэсты з вялікай радасцю як знак, што Папа пра іх думае.
У свой апошні дзень народзін, 17 снежня, Францішак запрасіў бедных на снеданне ў Дом святой Марты, дзе ён жыве.