У Егіпце ўзарваны турыстычны аўтобус
Загінула двое, паведамляе Еўрарадыё.

28 снежня тэракт адбыўся каля пірамідаў Гізы ў Егіпце. Там узарвалі турыстычны аўтобус, ёсць загінулыя і параненыя. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", загінулі двое турыстаў з В'етнама. Сярод дзясятка параненых ёсць двое егіпцян — прадстаўнік турфірмы і кіроўца аўтобуса.
Міністэрства ўнутраных спраў Егіпта паведамляе, што самаробнае выбуховае прыстасаванне было закладзенае ў сцяну на вуліцы. Аўтобус закранула хваля ад выбуху.